Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экзартыкуля́цыя

(ад лац. ех = з, ад + articulus = сустаў)

аперацыя з мэтай вычлянення канечнасці або яе часткі па лініі сустаўнай шчыліны, без хірургічнага ўмяшання (параўн. ампутацыя).

экза́рх

(гр. eksarchos = кіраўнік, галава)

1) галава жрацоў пры храме ў Стараж. Грэцыі;

2) намеснік імператара ў якой-н. вобласці Візантыйскай імперыі;

3) галава царкоўнай акругі ў праваслаўнай царкве.

экзарха́т

(ад гр. eksarchos = начальнік, галава)

1) ваенна-адміністрацыйная адзінка ў Візантыйскай імперыі, якая знаходзілася пад уладай экзарха;

2) царкоўная акруга ў праваслаўнай царкве, якая знаходзіцца пад уладай экзарха.

экзасто́з

(ад экза- + гр. osteon = косць)

адзіночныя або шматлікія касцёва-храстковыя разрастанні на паверхні косці.

экзасфе́ра

(ад экза- + сфера)

знешняя абалонка зямной атмасферы, якая пачынаецца з вышыні ў некалькі соцень кіламетраў.

экзатаксі́ны

(ад экза- + таксіны)

таксіны, якія выдзяляюцца мікробамі ў асяроддзе, што іх акружае (напр. таксіны дыфтэрыйнай палачкі); параўн. эндатаксіны.

экзатро́фны

(ад экза- + -трофны)

які датычыць паразітычных арганізмаў, што жывуць на паверхні арганізма-жывіцеля.

экзаты́чны

(гр. eksotikos)

1) далёкі, чужаземны, не звычайны для гэтай мясцовасці (напр. э-ыя расліны);

2) перан. дзівосны, вычварны, які здзіўляе сваёй незвычайнасцю.

экзатэрмі́чны

(ад экза- + тэрмічны)

звязаны з вылучэннем, аддачай цяпла (напр. э-ая рэакцыя).

экзатэры́чны

(гр. eksoterikos = знешні)

агульнадаступны, прызначаны для неазнаёмленых.