Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

псеўдаэфеме́рум

(н.-лац. pseudoephemerum)

лістасцябловы мох сям. дакрынавых, які расце на вільготнай гліністай глебе, схілах канаў, ям, на лугах.

псефі́ты

(ад гр. psephos = галыш, галька)

горныя пароды — шчэбень, галька, жарства, жвір з памерам зярнят ад 10 см да 1 мм.

псіламела́н

(ад гр. psilos = голы + melas, -anos = чорны)

мінерал класа вокісаў і пдравокісаў чорнага або цёмна-карычневага колеру; руда марганцу.

псілафі́ты

(н.-лац. psilophyta)

аддзел вымерлых вышэйшых раслін, якія былі пашыраны ў палеазоі.

псіло́цыбе

(н.-лац. psilocybe)

шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на забалочаных глебах у лясах, на адмерлых галінках і сцёблах раслін, на сфагнавых балотах.

псітаказа́ўр

(ад гр. psittakos = папугай + -заўр)

невялікі раслінаедны дыназаўр падатрада арнітаподаў, сківіцы якога нагадвалі дзюбу папугая; жыў у мелавы перыяд (гл. мезазой).

псітако́з

(гр. psittakos = папугай)

тое, што і арнітоз.

псіха-

(гр. psyche = душа)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «псіхіка», «псіхічны».

псіхааналі́з псіхаана́ліз

(ад псіха- + аналіз)

метад лячэння нервовых і псіхічных захворванняў, які заключаецца ў выяўленні падсвядомых слядоў афектыўных перажыванняў; прапанаваны ў канцы 19 ст. аўстрыйскім псіхіятрам З. Фрэйдам (гл. фрэйдызм).

псіхагене́з, псіхагене́зіс

(ад псіха- + генезіс)

раздзел псіхалогіі, які вывучае паходжанне і развіццё пачуццяў, мовы і разумовых здольнасцей чалавека.