Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксіло́л

(ад ксіла- + -ол)

вадкі араматычны вуглевадарод, аналаг бензолу.

ксіло́метр

(ад ксіла- + -метр)

прыбор для вызначэння аб’ёмаў цел няправільнай формы (раней гал. ч. драўніны) шляхам вымярэння аб’ёму вадкасці, якую выцясняюць гэтыя целы пры апусканні ў сасуд.

ксі́стыкус

(н.-лац. xysticus)

павук сям. бакаходаў, які жыве ў траве і дробных хмызняках, пад камянямі.

ксіфапа́гі

(ад гр. ksiphos = мечападобны храсток + pagos = горб)

парок развіцця, пры якім блізняты зрасліся ў вобласці грудзей (параўн. пігапагі).