Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэндэ́нсія

(ісп. intendencia)

асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў слаба асвоенай частцы Калумбіі.

інтэнсі́ў

(п.-лац. mtensivus = напружаны)

лінгв. вытворны дзеяслоў са значэннем большай інтэнсіўнасці дзеяння, чым выражаецца зыходным дзеясловам.

інтэнсі́ўнасць

(ад інтэнсіўны)

1) напружанасць, узмоцненая дзейнасць (напр. і. працы, і. працэсаў абмену рэчываў);

2) гушчыня патоку электрычнай, магнітнай, гукавой, светлавой або іншай энергіі.

інтэнсі́ўны

(п.-лац. intensivus, ад лац. intensio = напружанне)

1) узмоцнены, напружаны; які дае высокую прадукцыйнасць (напр. і-ае развіццё жывёлагадоўлі); проціл. экстэнсіўны;

2) перан. яскравы, насычаны (пра колер).

інтэнсіфіка́цыя

(фр. intensification, ад п.-лац. intensivus = напружаны + facere = рабіць)

павелічэнне напружанасці, прадукцыйнасці, узмацненне дзейнасці (напр. і. вытворчасці).

інтэ́нцыя

(лац. intentio = імкненне)

намер, мэта, напрамак або накіраванасць свядомасці, волі, пачуцця на які-н. прадмет.

інтэр-

(лац. inter = паміж)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «паміж», «пасярод», «разам».

інтэрарэцэ́птары

(ад лац. interior = унутраны + рэцэптары)

рэцэптары, якія рэагуюць на змены ва ўнутраным асяроддзі арганізма; размешчаны ў мышцах, унутраных органах, сасудах і г.д. (гл. таксама пропрыярэцэптары; параўн. экстэрарэцэптары.

інтэрарэцэ́пцыя

(ад лац. interior = унутраны + рэцэпцыя)

успрыняцце цэнтральнай нервовай сістэмай імпульсаў, якія перадаюцца ад унутраных органаў інтэрарэцэптарамі (параўн. экстэрарэцэпцыя).

інтэрвака́льны

(ад інтэр- + вакальны)

лінгв. які знаходзіцца паміж галоснымі гукамі (напр. і-ыя зычныя).