Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэле́кт

(лац. intellectus)

здольнасць чалавека мысліць, разважаць, узровень разумовага развіцця.

інтэлектуа́л

(лац. intellectualis = разумовы)

чалавек з высокаразвітым інтэлектам, работнік разумовай працы.

інтэлектуалі́зм

(ад лац. intellectualis = разумовы)

кірунак у філасофіі і псіхалогіі, які абсалютызуе працэсы мыслення, адрываючы іх ад жыццёвай асновы і практыкі.

інтэлектуа́льны

(лац. intellectualis = разумовы)

разумовы, духоўны; з высока развітым інтэлектам.

інтэліге́нт

(лац. intelligens, -ntis = які разумее; ведае)

асоба, якая належыць да інтэлігенцыі, чалавек разумовай працы.

інтэліге́нты

(лац. intelligens, -ntis = які разумее, ведае)

1) уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі;

2) адукаваны, культурны.

інтэліге́нцыя

(с.-лац. intelligentia = разуменне)

сацыяльны слой людзей, які складаюць работнікі разумовай працы са спецыяльнымі ведамі ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры (вучоныя, настаўнікі, урачы, інжынеры, артысты і інш.).

інтэлігі́бельны

(лац. intelligibilis)

1) пазнавальны толькі розумам, мысленнем;

2) выдуманы, нерэальны, звышнатуральны.

Інтэлса́т

(англ. INTELSAT, ад Intemational Telecommunication Satellites = міжнародныя сувязныя спадарожнікі)

міжнародная арганізацыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі.

інтэнда́нт

(фр. intendant = кіраўнік, загадчык)

ваеннаслужачы, які займаецца вайсковай гаспадаркай і забеспячэннем воінскіх часцей і ўстаноў.