Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інты́на

(ад лац. intus = унутры)

унутраная абалонка пылковага зерня насенных раслін.

інтыфа́да

(ар. intifada = вытрасанне)

вызваленчы рух арабаў у Палестыне.

інтэграва́ць

(лац. integrare = узнаўляць)

1) праводзіць інтэграцыю 1;

2) мат. знаходзіць інтэграл пэўнай функцыі.

інтэгра́л

(ад лац. integer = цэлы)

паняцце ў матэматыцы аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак (неазначальны і., азначальны і.).

інтэгра́льны

(п.-лац. integralis)

1) які мае адносіны да інтэграла (напр. і-ыя ўраўненні);

2) цэласны, адзіны.

інтэгра́тар

(лац. integrator = які робіць цэлым)

прыбор для вылічэння некаторых інтэгралаў (напр. момантаў інерцыі, плошчаў плоскіх фігур).

інтэгра́ф

[ад інтэ(грал) + -граф]

прыбор для вычэрчвання інтэгральнай крывой па зададзеных дыферэнцыяльных ураўненнях.

інтэгра́цыя

(лац. integratio = узнаўленне)

1) аб’яднанне ў адно цэлае якіх-н. частак (проціл. дэзінтэграцыя);

2) аб’яднанне нацыянальных гаспадарак дзвюх і больш дзяржаў з аднатыповым грамадскім ладам (эканамічная і.);

3) мат. знаходжанне інтэграла па функцыі (і. функцыі).

інтэгры́метр

(ад лац. integer = цэлы + -метр)

механічны аналагавы вылічальны прыбор для матэматычнай апрацоўкі графічна зададзеных функцый.

інтэгуме́нт

(лац. integumentum = покрыва)

знешняе покрыва цэнтральнай часткі (нуцэлуса) насеннага пачатка раслін.