Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтрыгава́ць

(фр. intriguer)

1) весці інтрыгі 1;

2) узбуджаць цікавасць таямнічасцю, незвычайнасцю, загадкавасцю.

інтрыга́н

(фр. intrigant)

той, хто робіць інтрыгі, нагаворшчык.

інтуба́цыя

(ад ін- + лац. tuba = труба)

увядзенне ў гартань праз рот спецыяльнай трубкі пры разладзе дыхання.

інтуітыві́зм

(ад н.-лац. intuitio = інтуіцыя, ад лац. intuitus = прыглядванне)

ідэалістычны кірунак у філасофіі, які абсалютызуе інтуіцыю як адзіна верагодны від пазнання.

інтуіты́ўны

(ад інтуіцыя)

заснаваны на інтуіцыі (проціл. дыскурсіўны).

інтуі́цыя

(н.-лац. intuitio, ад лац. intuitus = прыглядванне)

неўсвядомленае пачуццё, заснаванае на папярэднім вопыце, якое накіроўвае на правільныя дзеянні; прадбачлівасць, здагадка.

інтуіцыяні́зм

(ад інтуіцыя)

кірунак у філасофіі матэматыкі, які лічыць інтуіцыю асноўным крытэрыем строгасці матэматычных разважанняў (параўн. лагістыка 2).

інтусусцэ́пцыя

(ад лац. intus = унутр + susceptio = прыманне на сябе)

разрастанне абалонак раслінных клетак у выніку ўкаранення новых малекул цэлюлозы і протапекціну (параўн. апазіцыя2 2).

і́нтыма

(лац. intimus = унутраны)

унутраная абалонка сценкі крывяносных сасудаў.

інты́мны

(фр. intime, ад лац. intimus = асабісты, унутраны)

1) глыбока асабісты, патаемны; сардэчны (напр. і-ыя перажыванні);

2) блізкі, прыязны, таварыскі (напр. і-ыя адносіны).