Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інта́рсія

(іт. intarsio = інкрустацыя)

драўляная інкрустацыя.

інтарэ́с

(польск. interes, ад с.-лац. interesse)

1) цяга да чаго-н., зацікаўленасць чым-н. (напр. і. да літаратуры);

2) карысць, выгада; патрэбнасць (напр. практычны і.).

інтраверты́ўны

(ад лац. intro = унутр + vertere = паварочваць)

павернуты ўнутр; звязаны з псіхалагічнай характарыстыкай асобы, самапаглыбленай на ўнутраны свет думак, перажыванняў.

інтрагрэ́сія

(англ. introgression)

біял. пранікненне генетычнага матэрыялу аднаго віду пры аддаленай гібрыдызацыі.

інтра́да

(парт., ісп. entrada = уступ)

інструментальная п’еса ўрачыстага характару; уступная частка сюіты.

інтраду́кцыя

(лац. introductio = увядзенне)

1) кароткі ўступ да асноўнай часткі музычнага твора;

2) перасяленне карысных жывёл і раслін у мясцовасці, дзе іх раней не было.

інтрае́кцыя

(н.-лац. introiectio = укідванне)

уключэнне індывідам у свой унутраны свет поглядаў, матываў і ўстановак іншых людзей.

інтразана́льнасць

(ад лац. intra = унутры + зона)

пашырэнне пэўнай прыроднай з’явы на асобных участках унутры некалькіх сумежных зон, прыватны выпадак азанальнасці.

інтразана́льны

(ад лац. intra = унутры + занальны)

які адносіцца да расліннасці, што не ўтварае самастойнай зоны, а ўваходзіць у склад занальнай расліннасці.

інтрамалекуля́рны

(ад лац. intra = унутры + малекулярны)

унутрымалекулярны;

і-ае дзеянне — акісляльна-аднаўляльны працэс, які адбываецца ў малекулах раслін і некаторых жывёл без доступу свабоднага кіслароду, у выніку расшчаплення арганічных рэчываў у клетках.