Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экзо́смас

(ад экза- + осмас)

біял. прасочванне (дыфузія) вадкасцей і некаторых раствораных рэчываў з клеткі ў знешняе асяроддзе (проціл. эндосмас).

экзо́ты

(ад гр. eksotikos = далёкі, чужаземны)

расліны або жывёлы, завезеныя з іншых краін у раёны, дзе іх раней не было.

экзо́тыка

(гр. eksotikos = далёкі, чужаземны)

1) сукупнасць характэрных прадметаў, з’яў, рыс, уласцівых далёкім краінам, раёнам (напр. незвычайная прырода, звычаі, мастацтва паўднёвых краін з пункту гледжання жыхароў поўначы);

2) перан. нешта вычварнае, незвычайнае.

экзу́вій

(ад лац. exuere = знімаць)

покрыва, якое скідаецца насякомымі пры ліньцы.

экзэ́ма

(гр. ekzema)

захворванне скуры, якое суправаджаецца свербам і з’яўленнем высыпкі, гнойных пухіроў, струпоў.

экзэмпліфіка́цыя

(с.-лац. exemplificatio, ад лац. exemplum = узор + facere = рабіць)

тлумачэнне чаго-н. метадам прыкладаў; пацвярджэнне дакументамі.

экзэмпля́р

(лац. exemplar = узор)

1) асобны прадмет з шэрагу аднародных прадметаў, асобная адзінка чаго-н. (напр. э. кнігі);

2) асобны прадстаўнік якой-н. пароды, віду, разнавіднасці (пра жывёл і раслін);

3) перан. асоба, якая вызначаецца незвычайнымі або адмоўнымі ўласцівасцямі.

экзэрсі́с

(фр. exercice, ад лац. exercitium = практыкаванне)

музычны таор, прызначаны для трэніровак тэхнікі выканання.