Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экзака́рпій

(ад экза- + гр. karpos = плод)

знешні слой каляплодніка раслін (напр. скурка ягады вінаграду); параўн. эндакарпій.

экзакры́нны

(ад экза- + гр. krino = аддзяляю)

знешнесакраторны;

э-ыя залозы — залозы, якія выдзяляюць прадукты сваёй дзейнасці на паверхню цела або ў яго пустоты (слінныя, потавыя, сальныя, малочныя і іншыя залозы); параўн. эндакрынны.

экзальтава́ны

(лац. exaltare)

які знаходзіцца ў стане экзальтацыі, прасякнуты ёю.

экзальта́цыя

(лац. exaltatio)

1) крайне ўзбуджаны стан, хваравітая ўзбуджанасць;

2) фізіял. узрастанне амплітуды біяэлектрычных патэнцыялаў пад уплывам якіх-н. уздзеянняў.

экза́мен

(лац. examen = выпрабаванне)

1) праверка ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце;

2) перан. якое-н. выпрабаванне, праверка (напр. баявы э., жыццёвы э.).

экзаменава́ць

(лац. examinare)

правяраць веды па якім-н. вучэбным прадмеце на экзамене.

экзамена́тар

(лац. examinator = які пытае)

той, хто прымае экзамен, ацэньвае чые-н. веды.

экзантэ́ма

(гр. eksanthema, ад eks = звонку + anthema = цвіценне)

скурны высып пры ўздзеянні на скуру фізічных, хімічных, біялагічных фактараў, пры функцыянальным расстройстве нервовай сістэмы, пры інфекцыйных захворваннях і інш. (параўн. энантэма).

экзапады́т

(ад экза- + гр. pus, podos = нага)

знешняя галінка, якая адыходзіць ад базіпадыта.

экзара́цыя

(лац. exaratio = выворванне)

разбурэнне горных парод глетчарным ледніком, які спаўзае.