Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмака́мера

(ад тэрма- + камера)

выпрабавальнае прыстасаванне, асноўным элементам якога з’яўляецца рэзервуар, унутры якога можна змяняць тэмпературу паветра па зададзенаму рэжыму.

тэрмакампрэ́сія

(ад тэрма- + кампрэсія)

зварка металічных вырабаў ціскам пры высокай тэмпературы (напр. пры вырабе транзістараў).

тэрмакапі́р

(ад тэрма- + ням. kopieren = капіраваць)

апарат для вырабу копій дакументаў на тэрмаадчувальнай паперы.

тэрмакарата́ж

(ад тэрма- + каратаж)

каратаж, які прымяняецца для вывучэння цеплавых з’яў і працэсаў у зямной кары пры дапамозе апушчанага ў свідравіну тэрмометра супраціўлення.

тэрмака́рст

(ад тэрма- + карст)

працэс прасядання грунту, утварэння ўпадзін у выніку раставання лёду ў грунтах і горных пародах, якія захоўвалі мерзлату на працягу многіх гадоў.

тэрмака́ўстыка

(ад тэрма- + каўстыка)

тое, што і гальванакаўстыка.

тэрмака́ўтэр

(ад тэрма- + каўтэр)

тое, што і гальванакаўтэр.

тэрмалабі́льны

(ад тэрма- + лабільны)

нястойкі супраць дзеяння цяпла.

тэрма́льны

(фр. thermal, ад гр. thermos = цёплы)

які мае адносіны да тэрмаў 2.

тэрмалюмінесцэ́нцыя

(ад тэрма- + люмінесцэнцыя)

люмінесцэнцыя цел ад награвання іх.