Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

псі́хіка

(гр. psychikos = душэўны)

сукупнасць душэўных перажыванняў як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэальнасці, духоўная арганізацыя, душэўны склад, уласцівы каму-н.

псіхі́чны

(гр. psychikos)

які належыць да псіхікі, звязаны з псіхікай.

псіхія́тр

(ад псіха- + гр. jatros = урач)

спецыяліст па псіхіятрыі.

псіхіятры́я

(ад псіха- + -ятрыя)

раздзел медыцыны, які вывучае псіхічныя захворванні, прычыны іх узнікнення і распрацоўвае метады іх лячэння.

псіхо́з

(ад гр. psyche = душа)

1) хваравіты стан, звязаны з пашкоджаннем галаўнога мозгу;

2) перан. ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы чалавека;

3) моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх-н. з’яў, падзей, што нервуюць, выклікаюць страх.

псіхо́лаг

(ад псіха- + -лаг)

спецыяліст у галіне псіхалогіі.

псіхрафі́лы

(ад гр. psychros = халодны + -філ)

арганізмы, якія нармальна жывуць і размнажаюцца пры адносна нізкіх тэмпературах (бактэрыі, дрожджы, мікраскапічныя грыбы і водарасці).

псіхрафі́ты

(ад гр. psychros = халодны + -фіты)

расліны халодных і вільготных грунтоў, напр. кедравы сланец, некаторыя водарасці і лішайнікі.

псіхро́граф

(ад гр. psychros = халодны + -граф)

прыбор для запісу вільготнасці паветра.

псіхро́метр

(ад гр. psychros = халодны + -метр)

прыбор для вымярэння тэмпературы паветра і адноснай вільготнасці паветра.