Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неапластыцы́зм

(гал. neoplasticism)

плынь у галандскім мастацтве пач. 20 ст., якая прытрымлівалася ідэі «чыстай», геаметрызавана абагуленай формы.

неаплатані́зм

(ад неа- + платанізм)

містычна-ідэалістычны кірунак у філасофіі перыяду заняпаду Рымскай імперыі, які імкнуўся аб’яднаць на аснове платанізму розныя сістэмы антычнай філасофіі.

неапрэ́н

(ад неа- + гр. prenes = нахілены)

гандлёвая назва сінтэтычных хларапрэнавых каўчукоў, якія выпускаюцца ў ЗША.

неараманты́зм

(ад неа- + рамантызм)

кірунак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., які выяўляў падабенства да рамантызму.

Неа́рктыка

(ад неа- + арктыка)

тое, што і неаарктыка.

неарэалі́зм

(ад неа- + рэалізм)

плынь у літаратуры і мастацтве 40—60-х іт. 20 ст., якая характарызуецца творчым выкарыстаннем традыцый класічнага рэалізму і дэмакратычнага мастацтва, паглыбленай цікавасцю да грамадскага і асабістага жыцця простых людзей.

неасарто́рыя

(н.-лац. neosartorya)

сумчаты грыб сям. эўроцыевых, які расце ў глебе, на адмерлых частках раслін.

неасхала́стыка

(ад неа- + схаластыка)

плынь каталіцкай філасофіі, якая спрабуе абнавіць сярэдневяковую схаластыку.

неатамі́зм

(ад неа- + тамізм)

афіцыйная філасофская дактрына каталіцызму.

неатрапі́чны

(ад неа- + гр. tropikos = паваротны)

які мае адносіны да зоагеаграфічнай в вобласці, што адпавядае неагеі.