Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксілако́па

(н.-лац. xylocopa)

пчала размерам з чмяля, пашыраная ў тропіках.

ксілалі́т

(ад ксіла- + -літ)

штучны будаўнічы матэрыял з сумесі драўняных апілак, азбесту і інш.

ксіла́рыя

(н.-лац. xylaria)

сумчаты грыб сям. ксіларыевых, які развіваецца на адмерлай драўніне.

ксілафо́н

(ад ксіла- + -фон)

самагучальны ўдарны музычны інструмент у выглядзе размешчаных у пэўным парадку драўляных пласцінак, па якіх удараюць спецыяльнымі малаточкамі.

ксіле́ма

(ад гр. ksylon = дрэва)

асноўная тканка наземных раслін, якая праводзіць ваду і раствораныя ў ёй мінеральныя солі; драўніна.

ксіліды́ны

(ад гр. ksylon = ссечанае дрэва)

арганічныя злучэнні, цвёрдыя або вадкія бясколерныя рэчывы з пахам аніліну, выкарыстоўваюцца пры вырабе фарбавальнікаў, як паскаральнікі вулканізацыі каўчуку, як антыаксіданты і інш.

ксілі́л

(ад ксілол)

цвёрдае крышталічнае рэчыва белага колеру, якое выкарыстоўваецца як брызантнае выбуховае рэчыва.

ксілі́т

(ад гр. ksylon = ссечанае дрэва)

пяціатамны спірт, рэчыва ў выглядзе бясколерных крышталёў салодкага смаку, якое выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці замест цукру для хворых дыябетам.

ксіло́граф

(ад ксіла- + -граф)

гравёр па дрэву.

ксіло́за

(ад гр. ksylon = дрэва)

монацукрыд з групы пентозаў, які ўваходзіць у склад пекцінавых рэчываў (гл. пекціны), слізяў, геміцэлюлозаў, дрэўны цукар.