Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дупле́т

(фр. doublet)

1) тое, што і дублет 3;

2) у час більярднай гульні ўдар шарам у другі шар, які, стукнуўшыся аб борт і адскочыўшы ад яго, трапляе ў лузу.

дупліка́цыя

(лац. duplicatio = падваенне)

змяненне храмасомы, пры якім адзін з яе ўчасткаў прадстаўлены два або больш разоў; узнікае пры кросінгаверы.

дур

(лац. durus = цвёрды)

тое, што і мажор 1 (проціл. моль ).

ду́ра

(ісп. duro = цвёрды)

старадаўняя іспанская сярэбраная манета, роўная 20 рэалам; якая чаканілася ў 13—19 ст.

дуралюмі́н

[ад лац. durus = цвёрды + алюмін(ій)]

тое, што і дзюралюміній.

дурба́р

(перс. durbar)

1) рада знаці пры манарху, а таксама ўрачысты прыём у мусульманскіх краінах перыяду сярэдневякоўя;

2) шахскі двор у Іране 20 ст.

дуро́метр

(ад лац. durus = цвёрды + -метр)

тое, што і дзюрометр.

ду́рра

(ар. dhurah)

трапічная хлебная расліна сям. злакавых, від сорга.

дуст

(англ. dust = пыл)

хімічнае рэчыва ў выглядзе парашку, якое выкарыстоўваецца для знішчэння шкодных насякомых.

дута́р

(перс. dotar)

шчыпковы музычны інструмент з дзвюма струнамі на доўгім грыфе, пашыраны ў таджыкаў, туркменаў, узбекаў.