Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ідэа́льны

(п.-лац. idealis, ад гр. idea = паняцце)

1) які існуе толькі ў свядомасці, у ідэях і ўяўленнях;

2) які адпавядае паняццю аб ідэале; узвышаны (напр. і-ая любоў);

3) вельмі добры, узорны (напр. і-ыя ўмовы).

ідэамато́рны

(ад гр. idea = ідэя, вобраз + лац. motor = які прыводзіць у рух);

і. акт — з’яўленне нервовых імпульсаў, якія забяспечваюць пэўны рух пры ўяўленні аб гэтым руху.

ідэнтагра́фія

(ад лац. identicus = аднолькавы + -графія)

нефатаграфічны, зроблены тушшу або алоўкам негатыў.

ідэнтыфікава́ць

(с.-лац. identificare = атаясамліваць)

рабіць ідэнтыфікацыю.

ідэнтыфіка́цыя

(ад ідэнтыфікаваць)

устанаўленне поўнага супадзення, адпаведнасці аднаго прадмета, з’явы, паняцця другому; атаясамліванне.

ідэнты́чны

(с.-лац. identicus)

такі самы, аднолькавы, раўназначны, цалкам адпаведны чаму-н. (напр. і. тэкст).

ідэо́лаг

(ад гр. idea = паняцце + -лаг)

прыхільнік, абаронца ідэалогіі якога-н. грамадскага класа, групы, кірунку.

ідэфі́кс

(фр. idée fixe)

апантанасць чалавека неадчэпнай, маніякальнай ідэяй.

ідэ́я

(гр. idea = паняцце)

1) сукупнасць паняццяў, уяўленняў аб рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, якая выражае яго адносіны да навакольнага свету;

2) асноўны, істотны прынцып светапогляду;

3) асноўная думка, задума, якая вызначае змест чаго-н. (напр. і. рамана);

4) намер, план (напр. і. эканамічнага развіцця).