Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экзеге́тыка

(гр. eksegetikos = які тлумачыць)

1) правілы і прыёмы экзегезы 1 (параўн. герменеўтыка);

2) раздзел багаслоўя, у якім тлумачацца біблейскія тэксты.

экзеквату́ра

(ад лац. exsequare = выконваць)

1) дазвол, выдадзены замежнаму консулу ўрадам дзяржавы, у якую ён прызначаны, на выкананне службовых функцый;

2) пастанова судовых органаў дадзенай краіны аб выкананні рашэння замежнага суда.

экзеку́тар

(лац. exsecutor = выканаўца)

1) чыноўнік, які загадваў гаспадарчымі справамі і наглядаў за знешнім парадкам у якой-н. дзяржаўнай установе царскай Расіі;

2) той, хто ўчыняе экзекуцыю 1.

экзеку́цыя

(лац. exsecutio = выкананне)

1) цялеснае пакаранне;

2) выкананне прыгавору (аб пакаранні смерцю або цялесным пакаранні);

3) прымяненне карных мер адной дзяржавы ў адносінах да другой.

экзерцырга́ўз

(ням. exerzierhaus)

уст. будынак у якім адбывалася страявое навучанне салдат.

экзерцы́цыі

(лац. exercitium = практыкаванне)

уст. практыкаванні для развіцця і ўдасканалення якой-н. тэхнікі (напр. ваенныя э.).

экзі́на

(англ. exine, ад гр. ekso = па-за, звонку)

знешняя абалонка ў пылковых зерняў кветкавых і споравых раслін.

экзістэ́нцыя

(п.-лац. exsistentia = існаванне)

асноўная катэгорыя экзістэнцыялізму, якая абазначае ўнутранае быццё чалавека, тое непазнавальнае, ірацыянальнае, у выніку чаго чалавек з’яўляецца канкрэтнай непаўторнай асобай.

экзістэ́нцыя

(п.-лац. exsistentia = існаванне)

асноўная катэгорыя экзістэнцыялізму, якая абазначае ўнутранае быццё чалавека, тое непазнавальнае, ірацыянальнае, у выніку чаго чалавек з’яўляецца канкрэтнай непаўторнай асобай.

экзістэнцыялі́зм

(ад п.-лац. existentia = існаванне)

суб’ектыўна-ідэалістычная плынь у сучаснай філасофіі, якая прызнае рэальным толькі існаванне чалавека і яго перажыванні, прапаведуе крайні індывідуалізм.