Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эквіпатэнцыя́льны

(ад лац. aequus = роўны + патэнцыяльны)

аднолькавы з чым-н. у адносінах велічыні патэнцыялу;

э-ая паверхня — паверхня, ва ўсіх пунктах якой аднолькавы патэнцыял.

эквірытмі́я

(ад лац. aequus = роўны + рытм)

дакладная перадача перакладчыкам рытмічных асаблівасцей кожнага асобнага верша арыгінала.

экдызо́ны

(ад гр. ekdysis = лінька)

стэроідныя гармоны, якія стымулююць ліньку і метамарфозу ў насякомых.

э́кер

(фр. équeree = вугламер)

геадэзічны інструмент для пабудовы на мясцовасці вуглоў пэўнай велічыні.

экза-

(гр. ekso = па-за, звонку)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «знешні», «вонкавы».

экзабіяло́гія

(ад экза- + біялогія)

тое, што і астрабіялогія.

экзага́мія

(ад экза- + -гамія)

1) характэрны для першабытнаабшчыннага ладу звычай, які забараняў шлюбы паміж мужчынамі і жанчынамі аднаго роду, фратрыі (параўн. эндагамія 1);

2) зліццё (кан’югацыя) палавых клетак рознага паходжання, аўтбрыдзінг (параўн. эндагамія 2).

экзаге́нны

(ад экза- + -генны)

абумоўлены знешнімі прычынамі (проціл. эндагенны);

э-ыя працэсы — геалагічныя працэсы, якія адбываюцца на паверхні Зямлі (выветрыванне, эрозія, дзейнасць леднікоў і інш.).

экзагено́та

(ад экза- + ген)

сукупнасць генаў, якія перададзены клеткай-донарам клетцы-рэцэпіенту ў бактэрый (параўн. эндагенота).

экзадэ́рма

(ад экза- + дэрма)

слой клетак пад эпіблемай раслін.