тэлеграфі́я
(ад тэле- + -графія)
галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае прынцыпы пабудовы тэлеграфнай сувязі, распрацоўвае спосабы перадачы тэлеграфных сігналаў і апаратуру для рэалізацыі гэтых спосабаў, а таксама ацэньвае якасць перадачы інфармацыі па тэлеграфных каналах.
тэлеінфарма́цыя
(ад тэле- + інфармацыя)
інфармацыйныя паведамленні, якія перадаюцца па тэлебачанні; перадача такіх паведамленняў.
тэлейтаспо́ры
(ад гр. teleute = канец + споры)
від спораў у іржаўных грыбоў.
тэлекамента́тар
(ад тэле- + каментатар)
той, хто выступае па тэлебачанні з каментарыямі па тых ці іншых пытаннях.
тэлека́мера
(ад тэле- + камера)
устройства для пераўтварэння аптычнага відарыса аб’екта ў відэасігнал.
тэлекамуніка́цыя
(ад тэле- + камунікацыя)
1) сувязь, якая ажыццяўляецца пры дапамозе тэлеграфных і тэлефонных тэхнічных сродкаў;
2) лінія тэлеграфнай або тэлефоннай сувязі.
тэлекіне́з
(ад тэле- + -кінез)
разнавіднасць парапсіхалогіі, перамяшчэнне прадмета без дакранання да яго, толькі напружаннем волі і выпрамяненнем энергіі.
тэлекіно́
(ад тэле- + кіно)
дэманстрацыя кінематаграфічных або тэлевізійных фільмаў на тэлеэкране.
тэле́кія
(н.-лац. telekia)
травяністая расліна сям. складанакветных з буйным лісцем і жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
тэлеко́мплекс
(ад тэле- + комплекс)
комплекс тэлевізійных студый, памяшканняў для апаратуры і інш.