Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спіры́лы

(н.-лац. spirilla, ад гр. speira = выгіб)

бактэрыі, якія маюць форму спіральна выгнутых або дугападобных палачак; жывуць у вадаёмах, глебе, трапляюцца ў гноі гною, страўніку жывёл.

спірытуалі́зм

(фр. spiritualisme, ад лац. spiritualis = духоўны)

ідэалістычнае філасофскае вучэнне, паводле якога дух (душа) з’яўляецца першаасновай свету.

спіры́тус

(лац. spiritus = дыханне, дух)

разм. спірт.

спірыты́зм

(фр. spiritisme, ад лац. spiritus = душа, дух)

містычная вера ў замагільнае жыццё душ памерлых і ў магчымасць зносін з імі, а таксама ўяўныя зносіны з душамі памерлых пры дапамозе розных прыёмаў (вярчэнне сталоў, сподачкаў і інш.).

спірыферы́ды

(н.-лац. spiriferida)

атрад вымерлых замковых брахіяподаў, якія жылі ў ардавікуюры.

спі́рычуэл

(англ. spiritual = духоўны)

духоўная песня амерыканскіх неграў.

спірэ́я

(н.-лац. spiraea)

кустовая расліна сям. ружавых з белымі, ружовымі або чырвонымі кветкамі ў парасонападобных суквеццях, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

спіч

(англ. speech)

кароткая прывітальная застольная прамова.

спічра́йтэр

(ад англ. speech = прамова + writer = які піша)

асоба, якая піша тэкст прамовы, даклада для другой асобы, што выступае як аўтар (такімі з’яўляюцца саветнікі, памочнікі пры кіраўніках).