Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сперматаго́ніі

(ад гр. sperma, -atos = семя + -гонія)

мужчынскія палавыя клеткі ў пачатковы перыяд сперматагенезу.

сперматазо́ід

(ад гр. sperma, -atos = семя + zoon = жывёла + -оід)

мужчынская палавая клетка чалавека, жывёл і многіх раслін.

сперматарэ́я

(ад гр. sperma, -atos = семя + rheo = цяку)

мімавольнае выцяканне семянной вадкасці, якое назіраецца пры некаторых захворваннях.

сперматафі́ты

(ад гр. sperma, -atos = семя + -фіты)

вышэйшыя расліны, насенныя расліны.

сперматафо́ры

(ад гр. sperma, -atos = семя + -фор)

капсулы, запоўненыя сперматазоідамі, якія характэрны для некаторых малюскаў, членістаногіх і земнаводных.

сперматацы́ты

(ад гр. sperma, -atos = семя + -цыты)

мужчынскія палавыя клеткі ў перыяд росту і даспявання.

сперматы́ды

(ад гр. sperma, -atos = семя + eidos = выгляд)

мужчынскія палавыя клеткі ў апошні перыяд сперматагенезу.

сперматэ́ка

(ад сперма + -тэка)

1) орган у гермафрадытнай палавой сістэме некаторых плоскіх і кольчатых чарвей, у які паступае сперма другой асобіны;

2) частка жаночага палавога апарата многіх жывёл, якая служыць для працяглага захавання спермы.

сперма́цый

(ад гр. sperma = семя)

нерухомая мужчынская палавая клетка чырвоных водарасцяў, некаторых груп грыбоў.

спермацэ́т

(ад сперма + гр. ketos = кіт)

воскападобнае рэчыва, якое змяшчаецца ў асобных поласцях галавы кашалота і ўжываецца ў парфумерыі і медыцыне.