Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неалі́т

(ад неа- + -літ)

апошні перыяд пазнейшага каменнага веку, які працягваўся ў Еўропе ў 6—3 тыс. да н.э.

неамальтузія́нства

(ад неа- + мальтузіянства)

кірунак у сучаснай сацыялогіі, які мадэрнізуючы ідэі мальтузіянства, намагаецца апраўдаць супярэчнасці сучаснага грамадства.

неамеркантылі́зм

(ад неа + меркантылізм)

напрамак эканамічнай думкі 19—20 ст., які зводзіць адносіны ў капіталістычным грамадстве да адносін абмену тавараў.

неаміцы́н

(ад неа- + -міцын)

біял. антыбіятычны комплекс, які ўтвараецца некаторымі мікраарганізмамі з групы актынаміцэтаў.

неанацы́зм

(ад неа- + нацызм)

нацызм у сучасным выглядзе, які адрадзіўся ў некаторых краінах.

неандэрта́лец

[ад ням. Neandertal = назва даліны каля Дзюсельдорфа (Германія), дзе ў 1856 г. былі ўпершыню знойдзены выкапнёвыя рэшткі гэтага чалавека]

від выкапнёвага чалавека, які жыў 200—35 тысяч гадоў таму назад у Еўропе, Азіі і Афрыцы.

неантало́гія

(ад неа- + гр. on, ontos = якое існуе + -логія)

комплекс біялагічных навук, якія вывучаюць сучасны арганічны свет (параўн. палеанталогія).

неапазітыві́зм

(ад неа- + пазітывізм)

суб’ектыўна-ідэалістычная плынь у філасофіі як спроба прыстасаваць прынцыпы пазітывізму да ўмоў развіцця сучаснай навукі, пераважна прыродазнаўства і грамадазнаўства.

неаплазі́я

(ад неа- + гр. plasis = узнікненне)

паталагічнае злаякаснае новаўтварэнне тканкі ў арганізме; пухліна (параўн. метаплазія).

неапла́зма

(ад неа- + плазма)

тое, што і неаплазія.