Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксерафі́ты

(ад ксера- + -фіты)

засухаўстойлівыя расліны, здольныя пераносіць перагрэў і абязводжванне, напр. сукуленты (параўн. гіграфіты, гідрафіты, мезафіты).

ксерафо́рм

(ад ксера- + форма)

жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў прысыпках і мазях як антысептычны сродак.

ксерафтальмі́я

(ад ксера- + гр. ophtalmos = вока)

сухасць злучальнай і рагавой абалонкі вачэй у выніку парушэння слёзавыдзялення.

ксеро́граф

(ад ксера- + -граф)

устройства для атрымання ксераграфічных адбіткаў.

ксеро́з

(гр. kseros = сухі)

сухасць скуры, абумоўленая памяншэннем сакрэцыі сальных залоз.

ксёндз

(польск. ksiądz)

каталіцкі свяшчэннік у Польшчы, на Беларусі і Украіне.

ксіла-

(гр. ksylon = ссечанае дрэва)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з дрэвам, драўнінай.

ксілабіёнты

(ад ксіла- + біёнты)

арганізмы, якія жывуць у драўніне, напр. многія насякомыя, грыбы.

ксілагра́фа

(н.-лац. xylographa)

накіпны лішайнік сям. агарыевых, пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і; трапляецца на драўніне елак, на ствалах бяроз.

ксілагра́фія

(ад ксіла- + -графія)

1) гравіраванне на дрэве;

2) гравюра на дрэве (дрэварыт), а таксама адбітак з такой гравюры.