Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крэмнефтары́ды

(ад крэмній + фтарыды)

солі крэмнефторыставадароднай кіслаты.

крэ́мній

(ад гр. kremnos = скала)

хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў большасці горных парод.

крэн

(рус. крен, ад гал. krengen = класці судна на бок)

1) нахіл судна або лятальнага апарата набок;

2) перан. паварот да іншых мэт, задач.

крэ́нгельс

(англ. cringles)

кольца, якое ўстаўляецца ў адтуліны паруса для прадзявання працягвання канцоў вяровак.

крэ́ндзель

(рус. крендель, ад с.-в.-ням. krengel)

здобная вітая булка ў форме лічбы 8.

крэнеры́т

(ад венг. Krenner = прозвішча венг. мінералога)

мінерал класа тэлурыдаў серабрыста-белага, латунна-жоўтага колеру з металічным бляскам.

крэ́ніць

(рус. креніть, ад гал. krengen)

нахіляць набок (судна, самалёт).

крэно́метр

(ад крэн + -метр)

прыбор для вызначэння вугла крэну судна.

крэо́л

(фр. créole, ад ісп. criollo)

1) патомак іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лац. Амерыцы;

2) чалавек, які паходзіць ад змешанага шлюбу, напр. еўрапейцаў з індзейцамі, рускіх з эскімосамі і г.д.

крэп

(фр. crêpe)

1) шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй;

2) жалобная павязка з празрыстай гафрыраванай тканіны чорнага колеру.