Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ду́ля

(польск. dula)

летні сорт груш з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай грушы.

ду́мпер

(англ. dumper)

самазвальная машына для перавозкі сыпкіх рэчываў на кароткія адлегласці.

думпка́р

(англ. dump-car)

вагон, які сам разгружаецца, маючы для гэтага спецыяльнае пнеўматычнае прыстасаванне.

дум-ду́м

(інд. Dum-Dum = назва прадмесця Калькуты)

разрыўная куля з крыжападобным надрэзам, якая наносіць цяжкія раненні.

дуні́т

(ад англ. Dun = назва гары ў Новай Зеландыі)

магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з алівіну, выкарыстоўваецца для вырабу вогнетрывалых матэрыялаў.

дунст

(ням. Dunst = чад, пара)

1) самы дробны калібр шроту;

2) прамежкавы прадукт паміж крупамі і мукой.

дуо́ль

(ад лац. duo = два)

двухдольная рытмічная фігура ў музыцы.

ду́плекс

(лац. duplex = падвойны)

1) двухбаковая сувязь па аднаму проваду адначасова ў абодвух напрамках;

2) здвоеная машына для часання лёну;

3) друкаванне двума фарбамі з аднакаляровага арыгінала.

ду́плекс-аўтаты́пія

(ад дуплекс + аўтатыпія)

двухфарбавая рэпрадукцыя з аднакаляровага паўтонавага адлюстравання (напр. чорна-белай фатаграфіі, у якой адна фарба каляровая, а другая чорная або шэрая).

ду́плекс-працэ́с

(ад дуплекс + працэс)

вытворчасць сталі паслядоўна ў двух сталеплавільных агрэгатах (напр. канвертар—дугавая печ), што дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці кожнага з іх.