Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

велакро́с

(ад вела- + крос)

веласіпедныя гонкі па перасечанай мясцовасці.

велары́кша

(ад вела- + рыкша)

чалавек, які перавозіць пасажыраў на веласіпедзе.

веласіме́тр

[ад веласі(пед) + -метр]

электрамеханічны прыбор для вымярэння хуткасці ваганняў цвёрдых паверхняў у дыяпазоне ультрагукавых частот, выкарыстоўваецца для даследавання ваганняў (вібрацый) машын і збудаванняў.

веласіпе́д

(фр. vélocipède, ад лац. velox, -ocis = хуткі + pes, pedis = нага)

двух- або трохколавая машына для язды, якая прыводзіцца ў рух нагамі пры дапамозе педалей.

веласіпеды́ст

(ад веласіпед)

той, хто едзе на веласіпедзе, хто займаецца веласіпедным спортам.

веласі́т

(лац. velocitas = хуткасць)

нафтавае масла для змазвання механізмаў, што робяць вялікую колькасць абаротаў з невялікай нагрузкай.

велатрэ́к

(ад вела- + трэк)

спецыяльная дарожка для гоначных спаборніцтваў на веласіпедзе.

велату́р

(ад вела- + тур)

адзін круг ці этап веласіпедных гонак.

велд

(гал. veld = поле)

плато ў Паўд. Афрыцы, пакрытае злакавай і хмызняковай расліннасцю.

веле́невы

(ад велень)

пергаментны;

в-ая папера — высокагатунковая шчыльная папера, падобная на пергамент.