Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэхнакра́т

(ад тэхна- + -крат)

прадстаўнік тэхнакратыі.

тэхнакра́тыя

(ад тэхна- + -кратыя)

кірунак у грамадскай думцы, які лічыць, што грамадства можа рэгулявацца рацыянальнымі прынцыпамі, што выпрацавалі вучоныя, інжынеры, тэхнікі (тэхнакраты).

тэхнало́гія

(ад тэхна- + -логія)

1) сукупнасць метадаў апрацоўкі матэрыялаў у працэсе вытворчасці і іх навуковае апісанне (напр. т. зваркі);

2) перан. сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў якой-н. справе, майстэрстве (напр. т. творчасці).

тэхнасфе́ра

(ад тэхна- + сфера)

сфера выяўлення тэхнічнай дзейнасці чалавека.

тэхне́цый

(н.-лац. technetium, ад гр. technetos = штучны)

штучны радыеактыўны хімічны элемент, які выкарыстоўваецца як інгібітар супраць карозіі, у ядзернай энергетыцы і інш.

тэхніза́цыя

(ад гр. techne = майстэрства)

забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі, укараненне іх.

тэ́хнік

(гр. technikos = дасведчаны, майстэрскі)

1) спецыяліст у якой-н. галіне тэхнікі з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй;

2) чалавек, які валодае высокай тэхнікай, высокім майстэрствам у якой-н. справе.

тэ́хніка

(гр. technikos = дасведчаны, майстэрскі)

1) сукупнасць сродкаў, якія ствараюцца для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэб грамадства (напр. будаўнічая т., ваенная т.);

2) сукупнасць прыёмаў у якой-н. галіне дзейнасці, а таксама валоданне гэтымі прыёмамі (напр. жывапісная т., спартыўная т.).

тэ́хнікум

(н.-лац. technicum, ад гр. technikos = майстэрскі)

сярэдняя прафесіянальная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі для розных галін народнай гаспадаркі і культуры.

тэхніцы́зм

(ад тэхніка)

1) празмернае захапленне тэхнічным бокам якой-н. справы на шкоду яе сутнасці;

2) празмернасць у адлюстраванні тэхнікі, вытворчасці, машын у мастацкіх творах.