Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тацытро́н

[ад лац. taci(tus) = таемны, ціхі + -трон]

разнавіднасць тыратрона.

тацэ́т

(іт. tazzetta = чашачка)

культурны від нарцыса.

ташы́зм

(ад фр. tache = пляма)

фармалістычная плынь у жывапісе 20 ст., разнавіднасць абстракцыянізму.

таэ́ль

(англ. tael, ад малайск. tahil = вага, цяжар)

грашовая адзінка Кітая з 14 ст. да 1933 г.