Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ідыяты́я

(гр. idioteia)

псіхічная хвароба, цяжкая форма разумовай адсталасці (алігафрэніі); параўн. дэбільнасць, імбецыльнасць.

ідыяфо́ны

(ад ідыя- + -фон)

музычныя ўдарныя інструменты, у якіх гук узнікае праз ваганне ўсяго інструмента (напр. звон, гонг).

ідэагра́ма

(ад гр. idea = паняцце + -грама)

умоўны знак, які абазначае (у адрозненне ад літары) не гук якой-н. мовы, а цэлае паняцце, напр. кітайскі або егіпецкі іерогліф, матэматычная лічба і знак.

ідэагра́фія

(ад гр. idea = паняцце + -графія)

пісьмо пры дапамозе ідэаграм, калі знак абазначае цэлае паняцце, напр. кітайскае іерагліфічнае пісьмо, матэматычныя лічбы і знакі.

ідэа́л

(фр. idéal, ад гр. idea = паняцце)

1) вышэйшая мэта дзейнасці грамадства, асобы, мяжа імкненняў, жаданняў;

2) дасканалы, найлепшы ўзор (напр. і. чалавека).

ідэалізава́ць

(фр. idéaliser, ад гр. idea = паняцце)

паказваць каго-н., што-н. лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяляць ідэальнымі якасцямі.

ідэаліза́цыя

(фр. idéalisation, ад п.-лац. idealis = ідэальны, ад гр. idea = паняцце)

паказ каго-н., чаго-н. лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяленне ідэальнымі якасцямі.

ідэалі́зм

(фр. idéalisme, ад плац. idealis = ідэальны, ад гр. idea = паняцце)

1) філасофскі кірунак, процілеглы матэрыялізму, які асновай усяго існуючага лічыць свядомасць, ідэю, а не матэрыю (напр. суб’ектыўны і.);

2) схільнасць да ідэалізацыі, прыхарошвання рэчаіснасці;

3) здольнасць, жаданне бескарысліва служыць якой-н. справе, перавага высокіх маральных ідэалаў над матэрыяльнымі.

ідэалі́ст

(фр. idéaliste, ад п.-лац. idealis = ідэальны, ад гр. idea = паняцце)

1) паслядоўнік ідэалізму 1;

2) чалавек, схільны ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.

ідэало́гія

(ад гр. idea = паняцце + -логія)

сістэма поглядаў, уяўленняў, ідэй якога-н. грамадства, класа, палітычнай партыі.