Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тампана́да

(ням. Tamponade, ад фр. tampon = тампон)

увядзенне ў рану або поласць цела тампонаў для спынення крывацёку або выдалення гною.

тампана́ж

(фр. tamponnage, ад tampon = тампон)

запаўненне цэментам трэшчын у горных пародах, каб прадухіліць прасочванне вады з іх у буравыя свідравіны.

тампліе́р

(фр. templier, ад лац. templum = храм)

член сярэдневяковага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна.

тампо́н

(фр. tampon)

кавалачак стэрыльнага бінту, які ўводзіцца ў рану для спынення крывацёку або выдалення гною.

тамта́м

(фр. tam-tam, ад малайск. tam-tam)

1) ударны музычны інструмент у выглядзе металічнага дыска, разнавіднасць гонга;

2) барабан з драўлянымі шчыткамі замест скуры, пашыраны ў Афрыцы.