Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

таксідэрмі́я2

(ад гр. toksikon = яд + дэрма)

захворванне скуры, выкліканае пранікненнем у арганізм розных рэчываў пры індывідуальнай іх непераноснасці (напр. медыкаментаў, харчовых прадуктаў).

таксікаінфе́кцыі

(ад гр. toksikon = яд + інфекцыя)

вострыя хваробы, якія ўзнікаюць ад спажывання харчовых прадуктаў, інфіцыраваных умоўна-патагеннымі мікраарганізмамі або прадуктамі іх жыццядзейнасці — таксінамі.

таксікало́гія

(ад гр. toksikon = яд + -логія)

навука, якая вывучае ўласцівасці ядаў і іх дзеянне на арганізм.

таксікама́нія

(ад гр. toksikon = яд + манія)

тое, што і наркаманія.

таксіко́з

(гр. toksikos = атрутны)

нездаровы стан арганізма, які ўзнікае ў выніку дзеяння на яго ядаў і ядавітых рэчываў (таксінаў).

таксіко́лаг

(ад таксікалогія)

спецыяліст у галіне таксікалогіі.

таксі́ны

(ад гр. toksikon = яд)

ядавітыя рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання (ёсць у ядах змей, павукоў, скарпіёнаў); прымяняюцца для вырабу антыбіётыкаў.

та́ксісы

(гр. taksis = парадак, лад)

рухальныя рэакцыі здольных вольна перамяшчацца ніжэйшых раслін і арганізмаў, а таксама асобных клетак (лейкацытаў, сперматазоідаў) і частак клетак (ядра, пластыдаў).

таксі́чны

(гр. toksikos = атрутны)

1) ядавіты, атручвальны атрутны (напр. т-ае рэчыва);

2) які выклікаецца дзеяннем таксінаў (напр. т. грып).

таксо́бнасць

(ад гр. toksikon = яд)

здольнасць арганізмаў існаваць у водах, якія змяшчаюць таксічныя рэчывы мінеральнага або арганічнага паходжання.