Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спіра́нт

(лац. spirans, -ntis = які дзьме)

лінгв. фрыкатыўны зычны гук.

спіратэ́нія

(н.-лац. spirotaenia)

аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. мезатэніевых, якая пашырана пераважна ў кіслых забалочаных вадаёмах, каналах, лужынах, на вільготных імхах, глебе і скалах.

спірахето́зы

(ад спірахеты)

інфекцыйныя хваробы людзей і некаторых жывёл, якія выклікаюцца спірахетамі (напр. зваротны тыф, сіфіліс).

спірахе́ты

(ад гр. speira = выгіб + chaite = валасы)

група хваробатворных бактэрый, якія маюць выгляд доўгіх спіральных нітак; пашыраны ў прэсных вадаёмах.

спіро́граф

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -граф)

прыбор для запісу работы лёгкіх.

спіро́метр

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -метр)

прыбор для вымярэння аб’ёму паветра, якое выштурхоўваецца з лёгкіх пры выдыху.

спіро́рбіс

(н.-лац. spirorbis)

выкапнёвы кольчаты чарвяк сям. серпулідаў насяляў марскія вадаёмы ў ардовіку.

спірто́метр

(ад спірты + -метр)

арэаметр са шкалой для вызначэння моцнасці спіртавых раствораў.

спірты́

(англ. spirits, ад лац. spiritus = дыханне, дух)

арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць адну або некалькі гідраксільных груп (OH) у малекуле; выкарыстоўваюцца для вырабу алкагольных напіткаў, а таксама ў медыцыне і ў тэхнічнай прамысловасці (напр. этылавы с., метылавы с., борны с., камфорны с. і інш.).

спірулі́на

(н.-лац. spirulina)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая пашырана ў прэснай, саланаватай і салёнай вадзе, у гнілым іле і глебе.