Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крангла́с

(ням. Kronglas)

тое, што і крон2.

кра́нец

(гал. krans)

прыстасаванне з дрэва, гумы, парусіны, якое замацоўваецца на борце судна для засцярогі яго ад удараў пры падыходзе да прыстані або да другога судна.

краніягра́фія

(ад гр. kranion = чэрап + -графія)

анат. атрыманне контураў, малюнкаў чалавечага чэрапа ў цэлым і яго частак.

краніяло́гія

(ад гр. kranion = чэрап + -логія)

раздзел антрапалогіі і заалогіі, які вывучае чарапы людзей і жывёл.

кранія́льны

(ад гр. kranion = чэрап)

анат. чарапны, галаўны, размешчаны на падоўжнай восі цела чалавека або жывёлы бліжэй да галавы (пра які-н. орган); проціл. каудальны.

краніяме́трыя

(ад гр. kranion = чэрап + -метрыя)

вымярэнне чэрапа; праводзіцца ў антрапалогіі, асабліва ў краніялогіі.

краніяскапі́я

(ад гр. kranion = чэрап + -скапія)

візуальнае вывучэнне чэрапа ў антрапалогіі.

краніястэно́з

(ад гр. kranion = чэрап + стэноз)

прыроджаная недастатковасць развіцця арганізма, якая выражаецца ў дачасным зарошчванні швоў чэрапа, што абумоўлівае неадпаведнасць паміж ёмістасцю чарапной поласці і аб’ёмам мозгу і вядзе да павышэння ўнутрычарапнога ціску, атрафіі зрокавых нерваў, змянення формы чэрапа.

краншнэ́п

(ням. Kronschnepfe)

кулік сям. сіўцовых; жыве на балотах.

кранштэ́йн

(ням. Kragstein)

1) выступ у сцяне для падтрымання балкона, карніза;

2) апора для прымацавання дэталі, вузла машыны да вертыкальнай паверхні.