Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бурса́рыя

(н.-лац. bursaria)

прасцейшае атрада рознараснічных інфузорый; пашырана ў планктоне і глеі невялікіх чыстых прэснаводных вадаёмаў.

бурсі́т

(ад бурса 2)

запаленне слізістых сумак суставаў.

бурт

(польск. burt, ад ням. Bord = край, борт)

доўгі капец бульбы, агародніны, сіласу і інш.

бурунду́к

(тат. burunduk)

маленькі паласаты, падобны на вавёрку грызун, які жыве ў норах.

бурха́н

(манг. burchan)

будыйскі ідал у веруючых манголаў, буратаў і калмыкаў.

бурш

(ням. Bursch)

студэнтстаршакурснік у Германіі, які належыць да адной са студэнцкіх карпарацый 1.

буршты́н

(польск. bursztyn, ад с.-н.-ням. bomstën)

выкапнёвая акамянелая празрыстая смала хвойных дрэў жоўтага або карычневага колеру розных адценняў; ужываецца для вырабу аздоб.

бу́ры

(цюрк. bur, ад перс. bör)

шаравата-карычневы.

бурыме́

(фр. bouts rimés = рыфмаваныя заканчэнні)

верш на зададзеныя рыфмы.

бурэ́

(фр. bourrée)

старадаўні французскі імклівы народны танец, які ў 18 ст. стаў адным з папулярных еўрапейскіх танцаў.