Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмафі́лы

(ад тэрма- + -філ)

арганізмы, якія нармальна развіваюцца пры высокай тэмпературы, напр. некаторыя рыбы, бактэрыі, папаратнікавыя і кветкавыя расліны (параўн. крыяфілы).

тэрмафо́бы

(ад тэрма- + -фоб)

арганізмы, якія не развіваюцца пры высокай тэмпературы, напр. многія беспазваночныя і пазваночныя жывёлы, розныя бактэрыі, водарасці, грыбы, імхі, кветкавыя расліны.

тэрмафо́р

(ад тэрма- + -фор)

прылада для лячэння цяплом; электрычная грэлка.

тэрмахі́мія

(ад тэрма- + хімія)

раздзел фізічнай хіміі, які вывучае цеплавыя рэакцыі і сумежныя хімічныя працэсы.

тэрмаэлектрагенера́тар

(ад тэрма- + электры(чны) + генератар]

прыстасаванне для непасрэднага ператварэння цяпла ў электрычную энергію.

тэрмаэлектро́ны

(ад тэрма- + электрон)

электроны, якія выпускаюцца моцна нагрэтымі металічнымі целамі.

тэрмаэлектры́чны

(ад тэрма- + электрычны)

1) звязаны з працэсам непасрэднага пераходу цеплавой энергіі ў электрычную ў правадніках;

2) заснаваны на дзеянні двух розных праваднікоў, якія ўтвараюць замкнуты ланцуг (напр. т. тэрмометр).

тэрмаэлеме́нт

(ад тэрма- + элемент)

тое, што і тэрмапара.

тэрмаэмі́сія

(ад тэрма- + эмісія)

эмісія тэрмаэлектронаў.

тэрмідо́р

(фр. thermidor, ад гр. thenne = цяпло + doron = дар)

1) адзінаццаты месяц (з 19/20 ліпеня да 17/18 жніўня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.;

2) контррэвалюцыйны пераварот 9 тэрмідора II г. (27 ліпеня 1794 г.) у Францыі, у выніку якога была ліквідавана якабінская дыктатура і ўстаноўлена панаванне буйной буржуазіі.