тэрмасіфо́н
(ад тэрма- + сіфон)
сістэма ахаладжэння рухавікоў, у якой цыркуляцыя вады ў абалонках цыліндраў і ў радыятары абумоўліваюцца рознай іх гушчынёй у нагрэтым і ахалоджаным станах.
тэрмасіфо́н
(ад тэрма- + сіфон)
сістэма ахаладжэння рухавікоў, у якой цыркуляцыя вады ў абалонках цыліндраў і ў радыятары абумоўліваюцца рознай іх гушчынёй у нагрэтым і ахалоджаным станах.
тэрмаско́п
(ад тэрма- + -скоп)
прыбор для вызначэння рознасці тэмпературы без яе дакладнага вымярэння.
тэрмаста́т
(ад тэрма- + -стат)
апарат, у якім пры дапамозе аўтаматычных рэгулятараў падтрымліваецца пастаянная тэмпература.
тэрмасфе́ра
(ад тэрма- + сфера)
слой атмасферы вышэй за 80 км, у якім тэмпература ўзрастае з вышынёй да вельмі высокіх значэнняў.
тэрмата́ксіс
(ад тэрма- + таксісы)
рухі свабоднаперамяшчальных прасцейшых арганізмаў пад уплывам аднабаковага цеплавога раздражнення.
тэрмата́нк
(ад тэрма- + танк)
прыстасаванне на судне для вентыляцыі з адначасовым падаграваннем або ахалоджваннем паветра.
тэрматрапі́зм
(ад тэрма- + трапізмы)
роставыя рухі органаў раслін (кончыкаў каранёў або сцёблаў) у напрамку да крыніцы цяпла або ад яе.
тэрматэрапі́я
(ад тэрма- + тэрапія)
лячэнне цяплом.
тэрмафасфа́ты
(ад тэрма- + фасфаты)
фосфарныя ўгнаенні, якія атрымліваюцца ў выніку спякання або сплаўкі фасфатаў са шчолачнымі солямі.
тэрмафікса́цыя
(ад тэрма- + фіксацыя)
апрацоўка ваўняных тканін парай або гарачай вадой для іх зберажэння і паляпшэння якасці.