Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тарэ́ўтыка

(гр. toreutikos = звязаны з разьбой, чаканкай)

майстэрства ручной рэльефнай апрацоўкі мастацкіх вырабаў з металу шляхам чаканкі, ціснення, аддзелкі літых вырабаў.

тасава́ць

(фр. tasser)

перамешваць ігральныя карты перад раздачай.

тастаме́нт

(лац. testamentum)

уст. завяшчанне.

тасьма́

(тат. tasma)

вузкая тканая ці плеценая палоска тканіны, якая выкарыстоўваецца для аздаблення сукенак, бялізны і інш.

таталіза́тар

(фр. totalisateur, ад totaliser = падсумоўваць)

1) механічны лічыльнік на скачках, які паказвае суму грашовых ставак на таго ці іншага каня, а таксама бюро, якое прымае такія стаўкі і аддае выйгрыш;

2) гульня на грошы на скачках.

таталіта́рны

(фр. totalitaire, ад лац. totus = увесь, цэлы)

звязаны з адкрыта тэрарыстычнай дыктатурай і задушэннем дэмакратычных свабод (напр. т. рэжым, т-ая дзяржава).

таталітары́зм

(фр. totalitarisme, ад лац. totus = увесь, цэлы)

1) адна з форм аўтарытарнай дзяржавы, якая характарызуецца яе поўным кантролем над усімі сферамі жыцця грамадства;

2) напрамак палітычнай думкі, які апраўдвае антыдэмакратычную сістэму палітычнага кіравання і выступае за дыктатуру асобы.

тата́льны

(фр. total, ад лац. totalis = увесь, поўны, цэлы)

усеабдымны, усеагульны (напр. т-ая мабілізацыя).

тата́мі

(яп. tatami)

1) цыноўка з саломы;

2) пругкі дыван з сінтэтычных матэрыялаў для барацьбы дзюдо.

татуі́раваць

(фр. tatouer, з палінез.)

рабіць татуіроўку 1.