Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмапа́ра

(ад тэрма- + пара)

тэрмаадчувальны элемент ва ўстройствах для вымярэння тэмпературы ў сістэмах кіравання і кантролю.

тэрмапа́ўза

(ад тэрма- + паўза)

слой атмасферы, у якім тэмпература не змяняецца з вышынёй; слой над тэрмасферай.

тэрмапенетра́цыя

(ад тэрма- + гр. tenetro = пранікаю)

тое, што і дыятэрмія.

тэрмапла́сты

(ад тэрма- + -пласт)

пластмасы, якія пасля фармавання вырабаў захоўваюць здольнасць да паўторнай перапрацоўкі (параўн. рэактапласты).

тэрмарэгуля́тар

(ад тэрма- + рэгулятар)

прыбор для аўтаматычнага падтрымання зададзенай тэмпературы ў розных устаноўках.

тэрмарэгуля́цыя

(ад тэрма- + рэгуляцыя)

сукупнасць фізіялагічных працэсаў, якія забяспечваюць падтрыманне адносна пастаяннай тэмпературы цела чалавека і цеплакроўных (гамаятэрмных) жывёл; цепларэгуляцыя.

тэрмарэзі́стар

(ад тэрма- + рэзістар)

паўправадніковы рэзістар, электрычнае супраціўленне якога істотна памяншаецца або ўзрастае з ростам тэмпературы.

тэрмарэцэ́птары

(ад тэрма- + рэцэптары)

рэцэптары ў скуры і слізістых абалонках чалавека і жывёл, якія дазваляюць адчуваць цяпло і холад.

тэрмарэцэ́пцыя

(ад тэрма- + рэцэпцыя)

успрыманне тэрмарэцэптарамі змен тэмпературы, якое суправаджаецца ўзнікненнем нервовых імпульсаў з наступнай перадачай сігналу ў цэнтральную нервовую сістэму.

тэ́рмас

(гр. thermos = цёплы)

пасудзіна асобай будовы для падтрымання пастаяннай тэмпературы таго, што ў ёй змешчана.