Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эксцэрпі́раваць

(лац. excerpare = выбіраць)

выбіраць словы, фрагменты з тэксту.

эксцэ́рпцыя

(лац. excerptio = выбіранне, выбарка)

выбарка чаго-н. з тэксту.

эксцэ́с

(лац. excessus = выхад; ухіленне)

1) крайняе праяўленне чаго-н., няўстрыманасць;

2) парушэнне нармальнага ходу чаго-н., напр. грамадскага парадку.

эксэ́ргія

(ад экс- + гр. ergon = работа)

найбольшая работа, якую можа выканаць фізічная сістэма пры пераходзе з дадзенага стану ў стан раўнавагі з навакольным асяроддзем.

экс-міні́стр

(ад экс- + міністр)

былы міністр.

экс-чэмпіён

(ад экс- + чэмпіён)

былы чэмпіён.

экта-

(гр. ektos = звонку, знадворку)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «знешні, знадворны».

эктабла́ст

(ад экта- + гр. blastos = зародак)

тое, што і эктадэрма.

эктагене́з

(ад экта- + -генез)

агульная назва кірункаў у эвалюцыйным вучэнні, якія разглядаюць гістарычнае развіццё жывой прыроды як прамое прыстасаванне арганізмаў да навакольнага асяроддзя (проціл. аўтагенез).

эктадэ́рма

(ад экта- + дэрма)

1) знешні зародкавы лісток мнагаклетачных жывёльных арганізмаў і чалавека (параўн. энтадэрма 1);

2) знадворны слой сценкі цела кішачнаполасцевых (параўн. энтадэрма 2).