ілюзіяні́зм
(фр. illusionnisme, ад лац. illusio = падман)
1) суб’ектыўна-ідэалістычны светапогляд, паводле якога знешні свет з’яўляецца толькі ілюзіяй, падманам пачуццяў;
2) від цыркавога мастацтва, заснаваны на ўменні артыста пры дапамозе спецыяльнай апаратуры ствараць уражанні знікнення або з’яўлення прадметаў.
ілюзіяні́ст
(ад ілюзіянізм)
эстрадна-цыркавы артыст, які паказвае складаныя фокусы, часта з прымяненнем спецыяльнай апаратуры.
ілюзо́рны
(ад лац. illusorius = падманлівы)
заснаваны на ілюзіях, уяўны, несапраўдны.
ілюмінава́ць
(польск. iluminować, ад лац. illuminare)
упрыгожваць яркім асвятленнем, агнямі, электрычнымі гірляндамі (напр. і. вуліцы).
ілюміна́тар
(лац. illummator = асвятляльнік)
1) круглае акно ў борце судна, самалёта, касмічнага карабля;
2) спецыяліст па наладжванню ілюмінацыі.
ілюміна́ты
(лац. illuminatus = асветлены, яскравы)
члены тайнай рэлігійна-палітычнай арганізацыі, заснаванай у 1776 г. у Баварыі, якія прапаведавалі замену хрысціянства дэізмам.
ілюміна́цыя
(лац. illuminatio = асвятленне)
яркае асвятленне вуліц, будынкаў рознакаляровымі агнямі ў сувязі са святам, урачыстасцю.
ілюстрава́ць
(польск. ilustrować, ад лац. illustrare = рабіць ясным)
1) забяспечваць тэкст ілюстрацыямі;
2) перан. пацвярджаць думкі, выказванні нагляднымі прыкладамі, словамі, жэстамі.
ілюстра́тар
(лац. illustrator = які паясняе, адлюстроўвае)
мастак, які робіць малюнкі да тэксту.
ілюстра́цыя
(лац. illustratio = выява, жывое апісанне)
1) малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст, тлумачыць змест;
2) перан. прыклад, які наглядна паказвае, пацвярджае што-н.