Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмагра́фія

(ад тэрма- + -графія)

1) рэгістрацыя змен тэмпературы паветра, вады або якога-н. цела;

2) спосаб размнажэння рукапісных і друкаваных матэрыялаў.

тэрмадына́міка

(ад тэрма- + дынаміка)

раздзел фізікі, які вывучае законы цеплавога руху і яго ўплыў на фізічныя ўласцівасці цел.

тэрмадыфу́зія

(ад тэрма- + дыфузія)

дыфузія састаўных частак раствору або газавай сумесі, абумоўленая розніцай тэмператур.

тэрмазі́т

(ад гр. thermos = цёплы)

штучны порысты запаўняльнік лёгкіх бетонаў, які атрымліваецца з расплаўленых металургічных шлакаў; шлакавая пемза.

тэрмазітабето́н

(ад тэрмазіт + бетон)

разнавіднасць лёгкага бетону, у якім запаўняльнікам з’яўляецца тэрмазіт, выкарыстоўваецца для вырабу панэляў, блокаў і перакрыццяў.

тэрмаізаля́цыя

(ад тэрма- + ізаляцыя)

ахова жылых, вытворчых збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў ад непажаданага цеплавога абмену з навакольным асяроддзем; цеплаізаляцыя.

тэрмаіо́нны

(ад тэрма- + іон)

звязаны з выдзяленнем іонаў моцна нагрэтымі цвёрдымі або вадкімі целамі.

тэрмака́мера

(ад тэрма- + камера)

выпрабавальнае прыстасаванне, асноўным элементам якога з’яўляецца рэзервуар, унутры якога можна змяняць тэмпературу паветра па зададзенаму рэжыму.

тэрмакампрэ́сія

(ад тэрма- + кампрэсія)

зварка металічных вырабаў ціскам пры высокай тэмпературы (напр. пры вырабе транзістараў).

тэрмакапі́р

(ад тэрма- + ням. kopieren = капіраваць)

апарат для вырабу копій дакументаў на тэрмаадчувальнай паперы.