Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нефрацы́ты

(ад нефра- + -цыты)

своеасаблівыя клеткі, якія размешчаны па баках сэрца, у сценках нефрыдый, вакол кішэчніка многіх беспазваночных; функцыяніруюць як органы выдзялення.

нефрацы́тыум

(н.-лац. nephrocytium)

каланіяльная зялёная водарасць сям. аацыставых, якая пашырана ў балотах, стаячых вадаёмах, рэках.

нефро́з

(гр. nephros = нырка)

захворванне нырак у чалавека і жывёл, якое характарызуецца перараджэннем нырачнага эпітэлію, гал. ч. канальцаў.

нефро́лаг

(ад нефра- + -лаг)

спецыяліст па нефралогіі.

нефро́ма

(н.-лац. nephroma)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. нефромавых, які расце ў шыракалістамяшаных лясах на ствалах і галінах дрэў, імшыстых пнях.

нефро́н

(ад гр. nephros = нырка)

асноўная структурна-функцыянальная частка нырак пазваночных жывёл і чалавека.

нефры́дыі

(гр. nephridion, ад nephros = нырка)

органы выдзялення (протанефрыдыі і метанефрыдыі) у беспазваночных жывёл.

нефры́т

(ад гр. nephros = нырка)

1) мед. запаленне нырак;

2) мінерал класа сілікатаў малочна-белага або зеленаватага колеру, які ідзе на выраб упрыгожанняў.

нефрэктамі́я

(ад гр. nephros = нырка + ektome = выразанне)

аперацыйнае выдаленне ныркі пры зваротных або прагрэсіруючых паталагічных працэсах.