Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іканаста́с

(ад ікона + гр. stasis = месца стаяння)

упрыгожаная абразамі сценка ў праваслаўнай царкве, якая аддзяляе алтар.

іканатэ́ка

(ад гр. eikon = выява, вобраз + -тэка)

калекцыя, збор малюнкаў па пэўнай тэматыцы.

ікаса́эдр

(ад гр. eikosi = дваццаць + -эдр)

дваццаціграннік, цела, абмежаванае дваццаццю плоскасцямі.

ікеба́на

(яп. ikebana)

1) майстэрства складаць з кветак, раслін букеты, мастацкія кампазіцыі, часам з сімвалічным значэннем, а таксама сам такі букет, кампазіцыя;

2) вазы для гэтых букетаў, кампазіцый.

іко́на

(с.-гр. eikona, ад гр. eikon = выява, вобраз)

малюнак бога або святога як прадмет рэлігійнага пакланення.

ікс

(лац. іх = назва літары х)

1) назва трэцяй ад канца літары (х) у лацінскім алфавіце;

2) мат. невядомая велічыня, якая абазначаецца пры вылічэннях гэтай літарай (побач з літарамі у, z).

іксадзі́ды

(н.-лац. ixodidae)

сямейства кляшчоў атрада паразітаформных з нерасчлянёным целам даўжынёй ад 3 да 25 мм і чатырма парамі ног, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 700 відаў; часовыя вонкавыя паразіты млекакормячых, птушак, паўзуноў, земнаводных.

і́ксія

(н.-лац. іхіа, ад гр. iksia)

травяністая расліна сям. касачовых, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

ікт

(лац. ictus = удар)

рытмічны націск у вершы, які не заўсёды супадае з граматычным.

ікта́

(ар. ikta = надзел)

умоўнае падараванне зямельнага надзелу феадалу за ваенную ці грамадзянскую службу ў краінах Блізкага і Сярэд. Усходу перыяду сярэдневякоўя.