Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстрэма́льны

(лац. extremus = крайні)

крайні па сваім праяўленні, напр. па складанасці, цяжкасці, небяспецы і г.д. (напр. працаваць у э-ых умовах).

экстрэмі́зм

(фр. extrémisme, ад лац. extremus = крайні)

схільнасць да крайніх поглядаў і крайніх мер, пераважна ў палітыцы.

экстрэмі́ст

(ад экстрэмізм)

прыхільнік экстрэмізму.

экстрэ́мум

(лац. extremum = край, канец)

мат. найбольшае і найменшае значэнні якой-н. функцыі; ужываецца для аб’яднання паняццяў максімуму і мінімуму.

эксты́нкцыя

(лац. exstinctio = гашэнне)

аслабленне святла ў атмасферы ў выніку рассейвання і паглынання яго.

экстырпа́тар

(ад лац. exstripare = вырываць з коранем)

1) хірургічны інструмент для экстырпацыі;

2) культыватар для глыбокага рыхлення глебы і знішчэння пустазелля.

экстырпа́цыя

(лац. exstripatio = выкараненне, знішчэнне)

поўнае выдаленне хірургічным шляхам якога-н. органа або пухліны разам з капсулай 1 (параўн. рэзекцыя).

экстэмпара́ле

(лац. extemporalis = непадрыхтаваны)

класнае пісьмовае практыкаванне, якое заключаецца ў перакладзе з роднай мовы на замежную без папярэдняй падрыхтоўкі.

экстэ́нзар

(лац. extensor, ад extendere = расцягваць)

анат. мышца, якая разгінае якую-н. частку цела (параўн. флексар).

экстэ́нзія

(лац. extensio = расцягванне)

разгінанне канечнасцей або іншай часткі цела (проціл. флексія 1).