Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неўры́т

(ад гр. neuron = жыла, нерв)

запаленне нерва, якое развіваецца пры яго пашкоджанні, пераахаладжэнні цела, у выніку інфекцыйных захворванняў, пры атручванні.

неф

(фр. nef, ад лац. navis = карабель)

выцягнутая ўдоўжкі, звычайна прамавугольная частка памяшкання, абмежаваная радам калон або слупоў.

нефана́ліз

(ад гр. nephos = хмара + аналіз)

аналіз карт размеркавання воблачнага покрыву, складзеных на аснове дадзеных з метэаралагічных штучных спадарожнікаў Зямлі.

нефаско́п

(ад гр. nephos = хмара + -скоп)

прыбор для вызначэння напрамку і хуткасці руху хмар.

нефелагіле́я

(ад гр. nephele = хмара + гілея)

трапічны вечназялёны лес, які пакрывае горныя схілы на вышыні звыш 2000 м у раёнах з пастаяннымі туманамі.

нефеламе́трыя

(ад гр. nephele = хмара + -метрыя)

сукупнасць метадаў даследавання дысперсных сістэм па рассейванню імі святла.

нефелі́н

(фр. nepheline, ад гр. nephele = воблака)

мінерал падкласа каркасных сілікатаў, бясколерны, шаравата-белы ці шэры, зрэдку чырвоны, зеленаваты; выкарыстоўваецца як сыравіна для здабычы алюмінію, у хімічнай і шкляной прамысловасці.

нефело́метр

(ад гр. nephele = хмара + -метр)

прыбор для вымярэння ступені каламутнасці вадкасцей, калоідных раствораў або густаты туманаў.

нефра-

(гр. nephros = нырка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае прыналежнасць да органаў выдзялення.

нефрале́піс

(н.-лац. nephrolepis, ад гр. nephros = нырка + lepis = луска)

папараць сям. даваліевых са стужкападобным перыстым лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях, аранжарэях.