Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстралінгві́стыка

(ад экстра- + лінгвістыка)

галіна мовазнаўства, якая вывучае сукупнасць этнічных, сацыяльных, геаграфічных і іншых фактараў, непарыўна звязаных з развіццём і функцыяніраваннем мовы.

э́кстранны

(ад лац. extra = звыш, па-за)

1) паспешны, тэрміновы (напр. э-ая тэлеграма);

2) надзвычайны, непрадугледжаны (напр. э-ая справа).

экстрапалі́раваць

(ад экстра- + лац. polire = рабіць гладкім)

праводзіць экстрапаляцыю.

экстрапаля́цыя

(ад экстра + лац. polire = рабіць гладкім)

1) пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі з’явы, на іншыя яе часткі;

2) мат. вылічэнне па шэрагу дадзеных значэнняў матэматычнага выражэння іншых значэнняў яго, якія знаходзяцца па-за гэтым радам (проціл. інтэрпаляцыя 1).

экстрасісталі́я

(ад экстра + сістала)

узнікненне пазачарговага ўдару сэрца, від арытміі.

экстрасэ́нс

(ад лац. extra = звыш меры, самы лепшы + sensus = пачуцце, адчуванне)

чалавек, які валодае асобымі біяэнергетычнымі магчымасцямі і звышпачуццёвымі здольнасцямі, якія найчасцей выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння хвароб (параўн. хілер).

экстрасэнсо́рны

(ад экстрасэнс)

звышпачуццевыя формы ўспрымання, якія практыкуюцца парапсіхалогіяй.

экстру́дзінг-працэ́с

(ад англ. extrude = выціскаць, прасаваць + працэс)

апрацоўка ціскам розных матэрыялаў, каб змяніць іх форму, надаць ім іншыя механічныя ўласцівасці і г.д.

экстру́зія

(лац. extrusio)

1) выхад вязкай лавы з кратэра вулкана на паверхню Зямлі ў форме купала або слупападобнага ўзняцця;

2) апрацоўка матэрыялаў ціскам, што ствараецца спецыяльнымі прэсамі.

экстрэма́ль

(ад лац. extremus = крайні)

мат. інтэгральная крывая дыферэнцыяльнага ўраўнення Эйлера.