Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іко́на

(с.-гр. eikona, ад гр. eikon = выява, вобраз)

малюнак бога або святога як прадмет рэлігійнага пакланення.

ікс

(лац. іх = назва літары х)

1) назва трэцяй ад канца літары (х) у лацінскім алфавіце;

2) мат. невядомая велічыня, якая абазначаецца пры вылічэннях гэтай літарай (побач з літарамі у, z).

іксадзі́ды

(н.-лац. ixodidae)

сямейства кляшчоў атрада паразітаформных з нерасчлянёным целам даўжынёй ад 3 да 25 мм і чатырма парамі ног, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 700 відаў; часовыя вонкавыя паразіты млекакормячых, птушак, паўзуноў, земнаводных.

і́ксія

(н.-лац. іхіа, ад гр. iksia)

травяністая расліна сям. касачовых, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

ікт

(лац. ictus = удар)

рытмічны націск у вершы, які не заўсёды супадае з граматычным.

ікта́

(ар. ikta = надзел)

умоўнае падараванне зямельнага надзелу феадалу за ваенную ці грамадзянскую службу ў краінах Блізкага і Сярэд. Усходу перыяду сярэдневякоўя.

іктыдаза́ўры

(ад гр. iktis, -idos = ласіца + -заўр)

дробныя, велічынёй з ласіцу, вымерлыя драпежныя звяркі падатрада тэрыядонтаў, якія жылі ў мезазоі.