Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эксітро́н

(ад лац. excitare = узбуджаць + -трон)

кіроўны ртутны вентыль з аднаразовым запальваннем катоднай плямы, якое падтрымліваецца дзяжурнымі анодамі.

экскава́тар

(англ. excavator, ад лац. excavare = выдзёўбваць)

самаходная машына з каўшом для вымання, пераносу на іншае месца або пагрузкі на транспарт грунту.

экскава́цыя

(лац. excavatio = выдзёўбванне)

1) выманне і перамяшчэнне пароды, грунту пры дапамозе экскаватара, экскаватарных машын;

2) анат. паглыбленне.

экскарыя́цыя

(ад лац. excoriare = здзіраць скуру)

паверхневы дэфект скуры, які ўтвараецца ў выніку расчэсвання, пры механічных пашкоджаннях і інш.

эксклюзі́ўны

(англ. exclusive = выключны)

выключны, прадастаўлены даступны толькі для пэўнай арганізацыі або асобы, напр. права на вытворчасць чаго-н. або на распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў.

экскрэме́нты

(лац. excrementum = выдзяленне)

прадукты выпаражнення чалавека і жывёл; кал, мача.

экскрэ́ты

(лац. excretum = выдзеленае)

канечныя прадукты абмену рэчываў, выдзеленыя арганізмам (мача, кал, пот і інш.).

экскрэ́цыя

(п.-лац. excretio)

дзейнасць залоз і іншых органаў, накіраваныя на вывядзенне з арганізма розных непатрэбных або шкодных рэчываў; выдзяленне.

э́кскурс

(лац. excursus)

адступленне ад галоўнай тэмы выкладання для асвятлення пабочнага або дадатковага пытання (напр. э. у мінулае).

экску́рсія

(лац. excursio = паездка)

калектыўнае наведванне музея, выстаўкі, гістарычнага помніка, выдатных мясцін з вучэбнай або культурна-асветніцкай мэтай, а таксама група ўдзельнікаў такога наведвання.