эквіпале́нтны
(лац. aequipollens, -ntis)
раўнасільны, раўназначны.
эквіпатэнцыя́льны
(ад лац. aequus = роўны + патэнцыяльны)
аднолькавы з чым-н. у адносінах велічыні патэнцыялу;
э-ая паверхня — паверхня, ва ўсіх пунктах якой аднолькавы патэнцыял.
эквірытмі́я
(ад лац. aequus = роўны + рытм)
дакладная перадача перакладчыкам рытмічных асаблівасцей кожнага асобнага верша арыгінала.