Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тапіёка

(парт. tapioca, ад тупі-гуарані tipioka)

1) крухмалістае рэчыва, якое здабываецца з клубняў расліны маніёку;

2) мука або крупы з гэтага рэчыва.

тапінамбу́р

(фр. topinambour, ад парт. topinambo)

травяністая расліна сям. складанакветных з зубчастым лісцем, жоўтымі суквеццямі і прыдатнымі для яды клубнямі, якая паходзіць з Паўн. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як кармавая; земляная груша.

тапі́р

(тупі-гуарані tapira)

буйная няпарнакапытная млекакормячая жывёла трапічных лясоў Паўд.-Усх. Азіі, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі з выцягнутымі ў невялікі хобат верхняй губой і носам.

тапі́чны

(ад гр. topos = месца)

мед. мясцовы;

т-ая дыягностыка — вызначэнне месцазнаходжання ачага хваробы.

тапо́граф

(ад тапаграфія)

спецыяліст у галіне тапаграфіі 1.

тапо́нім

(ад тапанімія)

лінгв. уласная назва якога-н. геаграфічнага аб’екта (населенага пункта, ракі, возера і інш.).

тапча́н

(цюрк. tapćan)

1) нізкі ложак з дошак на козлах;

2) пакаёвая шырокая лаўка, звычайна са спінкай.